Мікалай Мікалаевіч Касцечка (, в. Дамашыцы, Пінскі раён — , г. Масква) — расійскі военачальнік, Герой Расійскай Федэрацыі (2000), генерал-палкоўнік (2002). Кандыдат ваенных навук, прафесар, член-карэспандэнт Акадэміі ваенных навук Расіі.

Біяграфія У 1964 годзе скончыў Малатковіцкую сярэднюю школу і быў прызваны на ваенную службу. У 1967 годзе скончыў Чарапавецкую ваенную вучэльню сувязі.

Службу праходзіў у частках асаблівага прызначэння Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл. У 1973 годзе скончыў Ваенна-дыпламатычную акадэмію, у 1996 годзе — Вышэйшыя акадэмічныя курсы Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. Удзельнічаў у Афганскай вайне, быў кіраўніком шэрагу спецаперацый частак спецыяльнага прызначэння на тэрыторыі Паўночнага Каўказа. У 1990-х гадах быў начальнікам 14-га ўпраўлення ГРУ і намеснікам начальніка Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «За заслугі перад Айчынай» IV ступені, Мужнасці, «За ваенныя заслугі». Ганаровыя грамадзяне Пінскага раёна (2006).

Катэгорыя:Супрацоўнікі ГРУ Катэгорыя:Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989)