Мікалай Пятровіч Хаванскі (, в. Стралічава, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — ) — беларускі старшыня калгаса, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Біяграфія У 1941 годзе скончыў Смаленскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Удзельнічаў у баях Вялікай Айчыннай вайны.
З 1946 года працаваў аграномам Рэчыцкага раённага сельскагаспадарчага аддзела, узначальваў аддзел абласнога сельскагаспадарчага ўпраўлення, сектар Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі СССР (ВДНГ СССР) пры Гомельскім аблвыканкаме.
З 1951 года і да канца жыцця быў старшынёй калгаса імя Сталіна (пазней імя XXII з’езда КПСС) Гомельскага раёна. Пад яго кіраўніцтвам гаспадарка стала адной з перадавых у рэспубліцы і ў 1974 годзе была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
У 1967—1974 гадах быў членам Усесаюзнай камісіі па выпрацоўцы праекта Статута калгаса. З’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1963—1967).
Імем Мікалая Хаванскага названы сярэдняя школа і вуліца ў вёсцы Яроміна Гомельскага раёна Гомельскай вобласці.
Узнагароды У 1966 годзе за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек, воўны і іншай прадукцыі Мікалаю Пятровічу Хаванскаму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.
Літаратура Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 625. Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 657. Памяць : Гомельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. — Мінск, 1998. — Кн. 2. — С. 288—289. Памяць : Хойніцкі раён : гісторыка-дакументальная хроніка / Беларус. Энцыкл. ; Рэдкал. : М. А. Ткачоў (гал. рэд.) і інш. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 331. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2009. — Т. 3, кн. 2 : Гомельская область. — С. 441—442. Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. — Минск, 2014.- С. 227
Спасылкі Хованский Николай Петрович // Праект «Память народа» Хованский Николай Петрович // Знаменитые люди Гомельщины
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны