Дзяржаўная памежная служба Украіны (ДПСУ) () — орган, які выконвае функцыю памежных войскаў па ахове дзяржаўнай мяжы Украіны. Утворана 31 ліпеня 2003 года ў ходзе рэформы памежных войскаў Украіны.
Гісторыя У кастрычніку 2003 года супрацоўнікі памежнай службы бралі ўдзел у канфлікце ля вострава Тузла ў Керчанскім праліве.
Пасля правядзення рэферэндуму аб статусе Крыма 16 сакавіка 2014 года Сяргей Аксёнаў загадаў вайскоўцам воінскіх часцей узброеных сіл Украіны на тэрыторыі паўвострава, якія не жадаюць служыць у арміі Крыма, падаць рапарты аб скасаванні кантрактаў. Астатнім было прапанавана паступіць на службу ўзброеных сіл Рэспублікі Крым. Услед за гэтым, 18 сакавіка 2014 года ДПСУ пачала вывад марской аховы з КрымаПогранслужба Украины: пограничники морской охраны в Крыму покидают полуостров // ТАСС ад 19 сакавіка 2014. Частка асабовага саставу ўкраінскай памежнай службы, які праходзіў службу ў Крыме, прыняла рашэнне працягнуць службу ў памежнай службе ФСБ Расійскай Федэрацыі«Ужо сфарміраваны органы кіравання і ідзе ўкамплектаванне падраздзяленняў пагранічнага кіравання асабовым саставам, у тым ліку з ліку былых супрацоўнікаў Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, якія выказалі жаданне праходзіць службу ў расійскіх пагранічных органах.»Иван Егоров, Владислав Фронин. Пограничные новости. Руководитель пограничной службы Владимир Кулишов: как обустраивается граница и как её охраняют // «Российская газета» ад 28 мая 2014.
Кіраўніцтва Валерый Аляксандравіч Губенка (1992—1994) Віктар Іванавіч Банных (1994—1999) Барыс Мікалаевіч Аляксеенка (1999—2001) Мікалай Міхайлавіч Літвін (2001—2014) Віктар Аляксандравіч Назаранка (2014—2017) Пётр Аляксандравіч Цыгікал (2017—2019) Сяргей Васільевіч Дзейнека (з чэрвеня 2019 года)
Спасылкі Афіцыйны сайт
Украіна Катэгорыя:Арганізацыі Украіны Катэгорыя:Дзяржаўны лад Украіны