Наталля Сяргееўна Гурына (нар. , г. Рцішчава, Саратаўская вобласць, Расія) — батанік, правізар. Доктар біялагічных навук (1994), прафесар.
Біяграфія Скончыла Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Г. Чарнышэўскага (спецыяльнасць «Біялогія», 1973; аспірантура, 1978), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фармацыя», 2001).
Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1974—2011, фармацэўтычны факультэт, кафедра фармакагнозіі і батанікі, прафесар, у 2001—2008 — загадчык кафедры, 1997—2011 — дэкан факультэта), Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 2011, фармацэўтычны факультэт, прафесар кафедры арганізацыі фармацыі, у 2011—2013 — загадчык кафедры, з 2011 — дэкан факультэта).
Навуковыя інтарэсы: аэраалергены; аэрапаліналогія; вывучэнне лекавых раслін флоры Беларусі; фармакагнозія; фармацэўтычная адукацыя.
Член Беларускага батанічнага таварыстваСтаронка Таварыства.
Узнагароды Знакі «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», «Выдатнік адукацыі» і інш.
Літаратура Ботанические аспекты изучения поллинозов : автореферат диссертации … доктора биологических наук : 03.00.05 / Гурина Наталия Сергеевна. ― Москва, 1994. Аэропалинологические исследования и региональные особенности поллинозов : автореферат диссертации … кандидата биологических наук : 03.00.05 / Гурина Наталия Сергеевна. ― Саратов, 1979. Наталья Сергеевна Гурина : [к 50-летию со дня рождения] // Медвузовец : газета Витебского государственного ордена Дружбы народов медицинского университета. — 2000. — Сентябрь (№ 8). — С. 2.
Спасылкі Гурина Наталья Сергеевна
Катэгорыя:Дэканы фармацэўтычнага факультэта БДМУ Катэгорыя:Дэканы фармацэўтычнага факультэта ВДМУ Катэгорыя:Батанікі СССР Катэгорыя:Батанікі Беларусі Катэгорыя:Фармацэўты