Уладзімір Лук’янавіч Шалюта (, в. Свяцілавічы, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць — ) — беларускі фармаколаг. Доктар фармацэўтычных навук (1989), прафесар (1989).

Біяграфія Нарадзіўся 2 снежня 1938 года ў в. Свяцілавічы Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці.

У 1956 годзе, пасля заканчэння Свяцілавіцкай сярэдняй школы, паступіў у Магілёўскае медыцынскае вучылішча на фармацэўтычнае аддзяленне, якое скончыў у 1958 годзе. У гэтым жа годзе быў прызваны ў шэрагі Савецкай Арміі, дэмабілізаваны ў 1961 годзе. У 1966 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

З 1966 года працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце на фармацэўтычным факультэце: у 1966—1981 гадах — выкладчык кафедры аналітычнай і таксікалагічнай хіміі, з 1981 года — выкладчык кафедры фармакагнозіі і батанікі, у 1981—1996 і 1998—2001 гадах — загадчык кафедры, у 1996—1997 гадах — дэкан факультэта.

Навуковыя інтарэсы: флаваноідны састаў раслін Беларусі; пошук і вывучэнне біялагічна актыўных рэчываў у раслінах; распрацоўка нарматыўнай дакументацыі на лекавую раслінную сыравіну.

Памёр 3 красавіка 2009 года.

Літаратура Поиск биологически активных соединений производных γ-пирона и разработка нормативно-технической документации для создания и анализа препаратов на их основе : автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора фармацевтических наук / Шелюто Владимир Лукьянович. — Москва, 1988. Изучение флавоноидов некоторых представителей рода Cirsium : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата фармацевтических наук : 791 / Владимир Лукьянович Шелюто. — Москва, 1972.

Шелюто Владимир Лукьянович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 583. Шелюто Владимир Лукьянович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2013. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 482—483. Памяти профессора Владимира Лукьяновича Шелюто / Гореньков В. Ф., Цареньков В. М., Царик Г. Н. // Рецепт. — 2009. — № 2. — С. 225—226.

Катэгорыя:Дэканы фармацэўтычнага факультэта ВДМУ Катэгорыя:Фармаколагі Беларусі