Дзмітрый Мікалаевіч Гарэлік () — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі (2021—2026).
Біяграфія Нарадзіўся 26 жніўня 1976 года у г.п. Кіраўск Магілёўскай вобласці.
У 1995—1999 гадах працаваў лабарантам сярэдняй школы № 11 г. Слуцка. У 1999 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз гаспадарчай дзейнасці».
У 1999—2002 гадах — начальнік аддзела Слуцкага гарадскога камітэта, намеснік начальніка аддзела Цэнтральнага камітэта, намеснік начальніка аддзела Цэнтральнай кантрольнай камісіі, намеснік старшыні, выканаўца абавязкаў старшыні Мінскай гарадской кантрольнай камісіі Беларускага патрыятычнага саюза моладзі.
У 2002—2003 гадах — галоўны спецыяліст аддзела развіцця маладзёжнага і дзіцячага руху, загадчык сектара арганізацыйна-прававой работы Дэпартамента па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У 2003—2013 гадах — галоўны спецыяліст, саветнік, галоўны саветнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва, галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю — начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 2013—2015 гадах — памочнік старшыні праўлення ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» У 2015—2021 гадах — начальнік галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 2018 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права».
18 чэрвеня 2021 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Манголіі, аднак фактычна прыступіў да працы ў ліпені 2021 годаГарэлік Дзмітрый Мікалаевіч. Даверчыя граматы Прэзідэнту Манголіі ўручыў 8 лістапада 2021 года. 9 красавіка 2026 года вызвалены ад пасадыУказ Президента Республики Беларусь от 9 апреля 2026 года № 118 «О Д. Н. Горелике»
Жанаты. Мае сына.
Крыніцы
Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Манголіі