Эстэр Срулеўна Алексенцава (, с. Голта, цяпер раён г. Пэрвамайск, Мікалаеўская вобласць, Украіна — ) — урач-фізіёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1947), прафесар (1949). Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Скончыла Харкаўскі медыцынскі інстытут (1935).
Працавала ў Харкаўскім фармацэўтычным інстытуце (1938—1941, дырэктар інстытута, адначасова загадчык кафедры фізіялогіі), Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (у 1949—1964 — загадчык кафедры нармальнай фізіялогіі, з 1964 — прафесар-кансультант).
Навуковыя інтарэсы: змяненні ўзроўню цукру ў крыві пры захворваннях; рэгуляцыя працэсаў знясілення; працэсы знясілення і ўзнаўлення функцый сліннай залозы і шкілетных мышц пры павышаным артэрыяльным ціску.
Узнагароды Ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2-й ступені і інш.
Літаратура Колебания уровня сахара крови в норме и при различных воздействиях : диссертация … доктора медицинских наук / Эстер Срулевна Алексенцева. — Харьков, 1946.
Катэгорыя:Фізіёлагі СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны