Ігар Міхайлавіч Саўчанка (, г. Душанбэ, Таджыкістан — ) — урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг. Доктар медыцынскіх навук (2003), прафесар (2006).

Біяграфія Скончыў Таджыкскі медыцынскі інстытут (1980).

Працаваў у Гомельскім гарадскім клінічным раддоме (з 1987), Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1992, кафедра анестэзіялогіі, рэаніматалогіі, агульнай і клінічнай фармакалогіі, з 2002 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: вывучэнне ўплыву анестэзіялогіі на гамеастаз цяжарных і парадзіх з экстрагенітальнай паталогіяй; укараненне метадаў інтэнсіўнай тэрапіі пры абдамінальным сепсісе.

Літаратура Оптимизация интенсивной терапии и анестезиологического обеспечения родоразрешения при экстрагенитальной патологии : диссертация … доктора медицинских наук : 14.00.37 : защищена 00.00.0000 : утверждена 12.03.2003 / Савченко Игорь Михайлович. — Минск, 2002. Оптимизация анестезиологического обеспечения родов с гипоксией плода : диссертация … кандидата медицинских наук : 14.00.37 : защищена 27.12.1995 : утверждена 00.00.0000 / Савченко Игорь Михайлович. — Минск, 1995.

Савченко Игорь Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 555.

Катэгорыя:Дэканы лячэбнага факультэта ГДМУ Катэгорыя:Анестэзіёлагі Беларусі Катэгорыя:Рэаніматолагі