Віцебскі тралейбус — сістэма тралейбусных ліній у Віцебску, пачала дзейнічаць 1 верасня 1978 г. На 2026 год у Віцебску працягласць тралейбусных ліній складае — больш 80 км, 16 маршрутаў і 1 тралейбусны парк. Практычна ўся сетка, за выключэннем кароткага ўчастка ад чыгуначнага вакзала па вуліцы Кірава, знаходзіцца на левым беразе Дзвіны.

Гісторыя Першы віцебскі тралейбус выйшаў на лінію 1 верасня 1978 года ў 11:36. На адкрыцці прымалі ўдзел прадстаўнікі старшыні аблвыканкама, будаўнікі і навучэнцы 3 «Д» класа школы № 31. 13 кастрычніка 1980 года быў адкрыты тралейбусны маршрут № 2, які злучыў чыгуначны вакзал з плошчай Леніна, у 1983 годзе быў адкрыты маршрут №2, які злучыў праспект Фрунзэ і чыгуначны вакзал. У 1986 годзе адкрыты маршрут №4 «Тралейбусны парк — Смаленскі рынак», у ліпені 1992 года — № 5 «Чыгуначны вакзал — вуліца Лазо», у сакавіку 1995 — № 6 «праспект Фрунзэ — вуліца Церашковай». У час рамонту Кіраўскага моста ў 2004 годзе быў адкрыты маршрут № 7. Пасля рамонту ён быў скасаваны, але ў 2010 годзе быў адноўлены. У 2005 годзе адкрыты маршрут № 8, а ў 2013 — № 9 и № 10. 23 чэрвеня 2017 года пачаў работу 11 маршрут, які злучыў мікрараён Медцэнтр с чыгуначным вакзалам.

Маршруты мкрн. Фрунзэ — вул. Праўды — Вакзал мкрн. Фрунзэ — пр-т Будаўнікоў — Смаленскі рынак мкрн. Фрунзэ — пр-т Фрунзэ — Вакзал Смаленскі рынак — пр-т Фрунзэ — пр-т Будаўнікоў — Вакзал мкрн. Фрунзэ — вул. Лазо — Вакзал мкрн. Фрунзэ — вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў — Вакзал мкрн. Фрунзэ — вул. Лазо — вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў — Смаленскі рынак мкрн. Фрунзэ — вул. Лазо — вул. Праўды — Смаленскі рынак Смаленскі рынак — пр-т Чарняхоўскага — пр-т Будаўнікоў — мкрн. Медцэнтр Вакзал — пр-т Фрунзэ — мкрн. Медцэнтр Вакзал — пр-т Чарняхоўскага — вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў — мкрн. Медцэнтр Вакзал — пр-т Фрунзэ — вул. Церашковай — мкрн. Білева 13. мкрн. Фрунзэ — Вакзал — Бiцялёва 14. мкрн. Фрунзэ — пр-т Генерала Люднiкава — Кацельня «Паўночная» 15.вул. 33 Армii — пр-т Будаўнiкоў — Кацельня «Паўночная» 16.вул. 33-й Армii — вул. Воiнаў-інтэрнацыяналiстаў — вул. Ленiна — Завод БПД

Цікавыя факты На Плошчы Свабоды сыходзяцца ўсе 12 маршрутаў віцебскага тралейбуса, прычым адзін з іх (маршрут №4) сустракаецца сам з сабой.

Гл. Таксама Віцебскі трамвай Віцебскі аўтобус

Спасылкі Расклад руху на сайце ВТТУ

Катэгорыя:Транспарт Віцебска Катэгорыя:Тралейбусныя сістэмы Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1978 годзе Катэгорыя:1978 год у Віцебску