Партызанская брыгада імя А. В. Суворава — партызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1944 года на базе атрада імя Суворавабыў арганізаваны ў маі 1942 года, да мая 1943 — атрад «Стралкова» вылучанага з Партызанскай брыгады «Першамайская». Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Навамышскага і Гарадзішчанскага раёнаў. 6 ліпеня 1944 года брыгада (456 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад атрад імя Суворава; атрад імя Кутузава; атрад «Мсцівец».
Камандаванне Камандзіры І. С. Кірын; В. Н. Галоўчанка.
Камісар Р. Л. Марахоўскі.
Начальнік штаба В. Я. Шахроў.
Гісторыя Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгуначных шашэйных і грунтавых дарогах, вялі баі па ліквідацыі нямецкіх апорных пунктаў, супраць карнікаў. У сакавіку — красавіку 1944 года падарвалі 4 эшалоны, разбурылі 11 мастоў, знішчылі маёнтак каля вёскі Гарадзішча, правялі 4 баі, у ліпені правялі 9 баёў з разрозненымі групамі праціўніка, захапілі больш за 70 вінтовак, 4 кулямёты, 9 аўтамашын, боепрыпасы.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе