Георгій Іванавіч Чарняўскі (, мястэчка Іўе, цяпер Гродзенская вобласць — ) — беларускі мастак.
Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Вучыўся ў 1930—1933 гадах у Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў Ф. Фогта, М. Эндэ, Я. Мініна.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1960 года.
Творчасць Працаваў у афармленчым мастацтве і прыкладной графіцы. Асноўныя творы: афармленне павільёна БССР на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве, інтэр’ераў аўтавакзала «Цэнтральны», Палаца культуры і тэхнікі аўтамабільнага завода, магазіна «Паўлінка», а таксама свята ў гонар 20-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (усе ў г. Мінску).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Графікі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-афарміцелі Беларусі