Будынак аптэкі — будынак у гістарычным цэнтры Кобрына, размешчаны на плошчы Свабоды, 6, на рагу з Першамайскай вуліцай. Пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя, перабудоўваўся ў XX стагоддзі. У 1950-я гады надбудаваны 3-і паверх, зменена ўнутраная планіроўка. Гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь.

Архітэктура

Першапачаткова будынак уяўляў сабой двухпавярховы аб’ём, у плане выцягнутай трапецападобнай формы, галоўным тарцовым фасадам выходзіць на плошчу. Плоскасць фасада рытмічна прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі і дэкарыравана 4 пілястрамі. Будынак пастаўлены на высокі цокаль. Галоўны ўваход (з боку галоўнага фасада) акцэнтаваны высокім ганкам з лесвіцай па абодвух баках.

Літаратура

Спасылкі

Пл. Свободы, 6. Кобрин в 80-е годы // Познай Кобрин

Катэгорыя:Плошча Свабоды (Кобрын) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Кобрына Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Кобрыне Катэгорыя:З’явіліся ў XVIII стагоддзі