Майкл Фасбендэр (; нар. , , Германія) — ірландска-нямецкі акцёр, кінапрадзюсар, аўтагоншчык.

Найбольш вядомы роляй Магнета ў фільмах «Людзі Ікс: Першы клас», «Людзі Ікс: Дні мінулай будучыні», «Людзі Ікс: Апакаліпсіс» і «Людзі Ікс: Цёмны Фенікс», а таксама сваім супрацоўніцтвам з рэжысёрам Стывам Мак-Куінам, у якога зняўся у фільмах «Голад», «Сорам» і «12 гадоў рабства». Таксама вядомы ролямі ў фільмах «300 спартанцаў», «Бясслаўныя вырадкі», «Джэйн Эйр», «Небяспечны метад», «Праметэй», «Чужы: Запавет», «Макбет», «Стыў Джобс» і ў тэлесерыялах «Браты па зброі» і «Пуаро Агаты Крысці».

Уладальнік кубка Вальпі за найлепшую мужчынскую ролю (2011), двухразовы намінант на прэмію «Оскар» (2014, 2016), трохразовы намінант на прэмію «Залаты глобус» (2012, 2014, 2016), чатырохразовы намінант на прэмію BAFTA (2009, 2012, 2014, 2016).

Катэгорыя:Акцёры Ірландыі Катэгорыя:Акцёры Германіі Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Акцёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Аўтагоншчыкі Германіі Катэгорыя:Аўтагоншчыкі Ірландыі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Кубак Вальпі»