Валерый Уладзіміравіч Палякоў (; , — , ) — савецкі і расійскі лётчык-касманаўт, Герой Савецкага Саюза і Герой Расійскай Федэрацыі (адзін з чатырох людзей, удастоеных абодвух званняў), даследчык атрада касманаўтаў ДНЦ ІМБП. 66-ы касманаўт СССР і Расіі, 210-ы касманаўт свету. Уладальнік сусветнага рэкорду самага працяглага палёту ў космас (437 сутак і 18 гадзін у 1994 і 1995 гадах, на борце арбітальнай станцыі «Мір»). Спецыяліст па касмічнай медыцыне.
Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Тулы Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Медыкі Расіі Катэгорыя:Падпалкоўнікі Катэгорыя:Касманаўты Расіі Катэгорыя:Постаці касмічнай медыцыны