Мазырская жаночая гімназія — колішняя навучальная ўстанова ў Мазыры. Падпарадкоўвалася Віленскай навучальнай акрузе. Размяшчалася ў будынку, пабудаваным у канцы XIX стагоддзя на Базарнай плошчы (цяпер Леніна).
Гісторыя Мазырская жаночая гімназія адкрыта ў 1907 годзе на базе жаночага вучылішча, заснаванага ў 1860 годзе. Да 1911 года жаночая гімназія Е. Сапрыноўскай, 29 лістапада 1911 года пераўтворана ў 7-класную жаночую гімназію. Утрымлівалася за дзяржаўны кошт. За навучальнай справай наглядаў дырэктар мужчынскай гімназіі. У ёй працавалі 3 законанастаўнікі і 12 выкладчыкаў Пецярбургскага і Юр’еўскага ўніверсітэтаў, Маскоўскіх вышэйшых жаночых курсаў і інш. Выкладаліся: руская мова і літаратура, гісторыя, матэматыка, фізіка, геаграфія, прыродазнаўства, чыстапісанне, маляванне, нямецкую і французскую мовы, спевы. У 1915 годзе было 269 навучэнак.
Існавала да 1917 года, на яе базе створана 7-гадовая агульнаадукацыйная школа.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гімназіі Расійскай імперыі Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Мазыра Катэгорыя:Гімназіі Беларусі Катэгорыя:1907 год у Беларусі Катэгорыя:1900-я ў Мазыры Катэгорыя:З’явіліся ў 1907 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1917 годзе Катэгорыя:Віленская навучальная акруга Катэгорыя:1860 год у Беларусі