Уладзімір Аляксеевіч Ямелічаў () — матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1973), прафесар (1975).
Біяграфія Скончыў Іванаўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Матэматыка», 1952).
Працаваў у Шуйскім педагагічным інстытуце, Уладзімірскім філіяле Маскоўскага машынабудаўнічага інстытута (1955—1963), НДІ эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання пры Дзяржплане БССР (1963—1966, 1973—1983), Беларускім політэхнічным інстытуце (1983—1987), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1971—1973 і з 1987, механіка-матэматычны факультэт, кафедра матэматычнай кібернетыкі, прафесар).
Памёр ў 2023 годзе.
Навуковыя інтарэсы: дыскрэтная матэматыка.
Узнагароды Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998).
Бібліяграфія О методах решения задач дискретной оптимизации : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.01.09 : защищена 22.06.1972 : утверждена 23.02.1973 / Емеличев Владимир Алексеевич. — Москва, 1972. Лекции по теории графов / [В. А. Емеличев и др.]. — Москва, 2009. Многогранники, графы, оптимизация / В. А. Емеличев, М. М. Ковалев, М. К. Кравцов. — Москва, 1981. Stability in the Combinatorial Vector Optimization Problems / V. A. Emelichev, K. G. Kuz’min, A. M. Leonovich // Automation and Remote Control. — 2004. — Vol. 65, iss. 2. — P. 227—240.
Крыніцы
Літаратура Ямелічаў Уладзімір Аляксеевіч // Матэматычная энцыклапедыя. — Мінск, 2001. — С. 435.
Емеличев Владимир Алексеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 501. Емеличев Владимир Алексеевич // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 89.
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кастрамской вобласці Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі