Аляксандр Міхайлавіч Не́дзьведзь (нар. , г. Мінск) — беларускі вучоны ў галіне біяфізікі і тэхнічнай кібернетыкі, доктар тэхнічных навук (2013), прафесар. Сын Міхаіла Недзьведзя, беларускага ўрача-патолагаанатама.

Біяграфія У 1992 годзе скончыў фізічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Біяфізіка». Падчас навучання з 1990 года працаваў у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. У 1999 годзе скончыў аспірантуру пры Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі НАН Беларусі. З 2006 па 2008 год вучыўся на дактарантуры Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі.

З 2004 года працаваў у Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі. З 2009 года пачаў сваю выкладніцкую дзейнасць у БДУ на кафедры бія- і нанамеханікі механіка-матэматычнага факультэта.

Узначальваў кафедру кампютарных тэхналогій і сістэм факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. З 17 лютага 2020 года па 3 лістапада 2022 года — дэкан факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі.

Літаратура Анализ изображений для задач микро- и наноскопического мониторинга и диагностики : диссертация … доктора технических наук : 05.13.01 : Защищена 08.10.2013, утверждена 02.04.2014 / Недзьведь Александр Михайлович. ― Минск, 2013. Сегментация слабоконтрастных изображений гистологических объектов : диссертация … кандидата технических наук : 05.13.16: 14.03.2000: 14.06.2000 / Недзьведь Александр Михайлович. — Минск, 1999. Анализ изображений для решения задач медицинской диагностики : [монография] / А. М. Недзьведь, С. В. Абламейко. ― Минск, 2012.

Спасылкі Декан факультета прикладной математики и информатики, доцент, доктор технических наук

Катэгорыя:Выкладчыкі механіка-матэматычнага факультэта БДУ Катэгорыя:Дэканы факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ