Надмагіллі сабак Ф. І. Паскевіча — два вялікія камяні з высечанымі мянушкамі сабак на правым верхнім беразе колішняй рэчкі Гамяюк у Гомелі. Знаходзяцца ў межах Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Усталяваныя ў 1890 г. з волі ўладальніка гомельскага маёнтка Ф. І. ПаскевічаЛитвинова, Т. Ф. На пути к былому очарованию // Гомельский дворцово-парковый ансамбль. — 3.09.2010.Литвинова, Т. Ф. Ручки для кратеров, или Как в гомельском парке процветало дело Эйфеля // Гомельский дворцово-парковый ансамбль. — 11.09.2010..

Грунтоўна ўкапаныя ў зямлю. Пляцоўка навокал забрукаваная. Надпісы знаходзяцца ў простакутных выемках, зробленых зверху кожнага каменя. Камяні арыентаваныя надпісамі на поўдзень. На левым — надпіс «Марко», на правым — «Лордъ». Першапачаткова камянёў было тры. На зніклым камені значылася «Плутонъ». Надпісы адпавядаюць мянушкам княжацкіх хартоў, якія, згодна з абыходкавай версіяй, загінулі праз неасцярожнасць служкі на псярні, за што апошні, нібыта, паплаціўся жыццёмРогалев, А. Ф. Псарня и охотничья база князя Фёдора Паскевича в окрестностях старого Гомеля // А. Ф. Рогалев. Гомельская история и ономастика. — 29.08.2022.. За адсутнасцю дакладных звестак падобнага кшталту версіі варта лічыць легендарнымі.

Сярод іншых сюжэтаў гарадскога фальклору ў гэтай сувязі ёсць расказы пра:

пышнае пахаванне, быццам бы зладжанае для сабак, што загінуліГомель. История парка // pharaom.livejournal.com. — 27.11.2013.; тое, што пры жыцці сабакі ахоўвалі ад старонніх цікаўнікаў гомельскі парк як прыватную тэрыторыю; здані сабак, якія дагэтуль па начах сцерагуць палац і чакаюць свайго гаспадараМогила собак Лорда и Марко в Гомеле // Необычные места и памятники. — 15.09.2019..

Вобразы Лорда, Марка і іх гаспадара ўвасобіліся ў скульптурнай кампазіцыі В. К. Далгова «Шпацыр з хартамі», усталяванай у 2015 г. каля Ніжняга моста цераз ГамяюкГалковский, С. В Гомеле открыли памятник Паскевичу и его знаменитым собакам // SB.BY. Беларусь сегодня. — 1.05.2015..

Галерэя

Зноскі

Катэгорыя:Славутасці Гомеля Катэгорыя:Гомельскі палацава-паркавы ансамбль