Міхаіл Васілевіч Вочыц (1955 —) — беларускі інжынер-будаўнік і гаспадарчы дзеяч. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2013)Водчиц Михаил Васильевич .

Біяграфія

Скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у ПМК-31 сістэмы «Галоўпалессеводбуд» у Пінску, Пінскім гаркаме партыі ў якасці інструктара арганізацыйнага аддзелу.

У 1990-м узначаліў пінскую ПМК-28, дзе прапрацаваў 12 гадоў. ААТ «Будтрэст № 8» узначальваў з 2002 года.

У чэрвені 2016 года пайшоў у адстаўку з пасады гендырэктара будтрэста. Апошняе месца працы — в. а. гендырэктара РУП «Белбудцэнтр».

Узнагароды

У 2011 годзе быў названы «Кіраўніком года» ў рэспубліканскім галіновым конкурсе «За лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь». Два гады запар — у 2012-м і 2013-м — станавіўся Чалавекам года па версіі Брэсцкага аблвыканкама. У 2013 годзе ўдастоены ганаровага звання «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь».

Катэгорыя:Будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Будаўнікі СССР