Шаблы́кінскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Арлоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Шаблыкіна.

Геаграфія Шаблыкінскі раён мяжуе з Хатынецкім, Урыцкім, Соскаўскім і Дзмітроўскім раёнамі, а таксама з Бранскай вобласцю. Плошча раёна складае 847,53 км².

Гісторыя Шаблыкінскі раён быў утвораны 17 чэрвеня 1929 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР.

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Арлоўскай вобласці