Афрыканская армія (, ) альбо Мараканскі армейскі корпус () — кантынгент іспанскіх войскаў у Іспанскім Марока. Існаваў з канца XIX стагоддзя да здабыцця краінай незалежнасці ў 1956 годзе.
Гісторыя Марока была бліжэйшай іспанскай каланіяльнай тэрыторыяй. Яшчэ з XV стагоддзя Іспанія ўтрымоўвала гарнізоны ў сваіх двух мараканскіх прыбярэжных анклавах Мелілья і Сеута. Сама Афрыканская армія як пастаянная армейская арганізацыя ўзнікла са стварэннем у 1893 годзе 1-га афрыканскага пяхотнага палка ().
Пасля Мелільскай кампаніі 1909—1910 гадоў іспанцы пачалі прасоўвацца ўглыб краіны за межы сваіх прыбярэжных уладанняў. Была створана мясцовая паліцыя (), якая складалася з тутэйшага насельніцтва. Гэтыя сілы паслужылі асновай для стварэння ў 1911 годзе «Рэгуларэс» () — мараканскіх пяхотных і кавалерыйскіх часцей. Падраздзяленні ўзначальвалі іспанскія афіцэры.
У 1921 годзе тут пачалося буйное паўстанне супраць іспанскага і французскага панавання. У рэшце рэшт, мяцежныя сілы былі разгромлены, але з вялікай цяжкасцю і стратамі для каланіяльных дзяржаў.
Падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі Афрыканская армія адыграла важную ролю для фракцыі нацыяналістаў. Тут, у Марока, антыўрадавыя войскі ўзначаліў Франсіска Франка, які ў 1939 годзе стаў лідарам Іспаніі і ўсталяваў у краіне аўтарытарную дыктатуру.
Склад У 1920—1930-я гады гарнізон Іспанскага Марока быў прадстаўлены фарміраваннямі, набраных як з мясцовага насельніцтва, так і з жыхароў метраполіі. У прыватнасці, у склад Афрыканскай арміі ўваходзілі падраздзяленні «рэгуларэс», «Тырадорэс дэ Іфні», абарыгеннай жандармерыі, Замежнага легіёна, а таксама сем пяхотных батальёнаў, шэсць кавалерыйскіх эскадрылляў і шэсць артылерыйскіх батарэй з мацерыковай Іспаніі, якія накіроўваліся на службу ў Афрыку на ратацыйнай аснове.
Катэгорыя:Узброеныя сілы Іспаніі Катэгорыя:Ваенная гісторыя Іспаніі Катэгорыя:Арганізацыі грамадзянскай вайны ў Іспаніі Катэгорыя:Гісторыя Марока