Таццяна Мікалаеўна Вараб’ёва (нар. , г. Ленінград, Расія) — беларускі хімік, спецыяліст у галіне фізічнай, неарганічнай хіміі, хіміі цвёрдага цела. Доктар хімічных навук (2000), прафесар (2003).
Біяграфія Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (хімічны факультэт, спецыяльнасць «Хімія», 1969; аспірантура, 1972).
Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1973, хімічны факультэт, кафедра неарганічнай хіміі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: хімічнае і элекрахімічнае асаджэнне металаў, сплаваў і кампазітаў з раствораў; неарганічная хімія мікрагетэрагенных і нанаструктурных тонкаплёначных і ультрадысперсных сістэм, іх структура, уласцівасці і практычны дадатак; фотахімія, фотатэхналогіі, працэсы запісу інфармацыі.
Узнагароды Званні «Сорасаўскі дацэнт» Міжнароднай сорасаўскай праграмы адукацыі ў галіне дакладных навук (1997), «Лаўрэат прэміі імя А. Н. Сеўчанкі БДУ» (2006); сярэбраныя медалі V Маскоўскага міжнароднага салона інавацый і інвестыцый (2005) і Johnson Matthey ад Institute of Metal Finishing (Вялікабрытанія, 2008) і інш.
Літаратура
Воробьева Татьяна Николаевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [ в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 2. — С. 807. Воробьева Татьяна Николаевна // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 50.
Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі