Мехеціа (, ) — востраў у Французскай Палінезіі. Уваходзіць у групу Наветраных астравоў Таварыства. Плошча — 2,3 км². Сталага насельніцтва няма.

Геаграфія Мехеціа месціцца за 110 км на ўсход ад Таіці. Уяўляе сабою вяршыню падводнага вулкана. Вышэйшы пункт — гара Фарэу́ра (435 м). Паўночная частка асабліва стромкая, з частымі апоўзнямі. На поўдні вылучаецца пласкагор’е, пакрытае расліннасцю. У 1981 г. з сакавіка да лістапада на Мехеціа адбылося 3536 землятрусаў.

Гісторыя Востраў Мехеціа здаўна вядомы палінезійцам. Згодна сучаснай інтэрпрытацыі таіцянскіх міфаў, на ім спыняліся перасяленцы з Таіці ў Новую Зеландыю. Адкрыты ў 1767 г. экспедыцыяй С. Уоліса. У архівах экспедыцыі захаваўся малюнак вонкавага аблічча вострава.

У нашы дні Мехеціа належыць прыватнаму ўладальніку.

Спасылкі Valérie Clouard and Alain Bonneville, Size and and depth of ancient magma reservoirs under atolls islands of French Polynesia using gravity data Jacques Talandier Mehetia Island, South Pacific: geology and petrology of the emerged part of the Society hot spot Mehetia Volcano Mehetia, un volcan proche de Tahiti

Катэгорыя:Астравы Таварыства Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Незаселеныя астравы