Дзі́ра О́на (, рам.: Ono Jirō; нар. 27 кастрычніка 1925, Хамамацу, Сідзуока, Японія) — японскі шэф-кухар і ўладальнік Sukiyabashi Jiro, японскага сушы-рэстарану ў Кіндзе, Цюа-ку, Токіа. Сучаснікі лічаць Она адным з найлепшых сушы-майстроў і прыпісваюць яму наватарскія метады, якія выкарыстоўваюцца пры сучаснам гатаванні сушы.
Дзяцінства Она быў народжаны ў горадзе Тэнру (цяпер Хамамацу) у прэфектуры Сідзуока, Японія. Ён пачаў працаваць у мясцовым рэстаране ва ўзросце сямі гадоў, а пасля пераехаў у Токіа, каб атрымаць адукацыю. Она стаў кваліфікаваным сушы-майстрам у 1951 годзе, а ў 1965 годзе адкрыў уласны рэстаран Sukiyabashi Jiro () у Гіндзе, Токіа.
Асабістае жыццё У Она ёсць два сыны — Ёсікадзу і Такашы Она — і абодва яны таксама з’яўляюцца сушы-майстрамі. Такашы, малодшы сын, кіруе ўласным рэстаранам, адзначаным зоркай Мішлен. Дзіра Она стаў натхненнем Дэвіда Гелба для яго дакументальнага фільму «Дзіра: мара пра сушы», які з’явіўся на экранах у 2011 годзе. Сям’ю Она турбуе праблема празмернага вылаву рыбы, таму што гэта можа прывесці да знікнення асноўных інгрэдыентаў, якія выкарыстоўваюцца ў традыцыйных сушы.
Она абслугоўваў былога прэм’ер-міністра Японіі, Сіндза Абэ, і прэзідэнта ЗША, Барака Абаму, у сваім рэстаране Sukiyabashi Jiro. Абама казаў: «Я нарадзіўся на Гаваях і з’еў мноства розных сушы, але гэтыя сушы былі найлепшымі за ўсё маё жыццё».
Заўвагі
Крыніцы
Катэгорыя:Кухары Японіі