Марк-Антуан Шарпанцье (; 1643 — , ) — французскі кампазітар, спявак (кантратэнар), тэарэтык музыкі.

У творчай спадчыне Шарпанцье пераважае духоўная музыка: імшы, кантаты, Tenebrae (Leçons de Ténèbres), магніфікаты, гімны, матэты, псалмы і сачыненні іншых жанраў (агулам каля 500 твораў). Сярод твораў для музычнага тэатра найбольш вядомая опера («лірычная трагедыя») «Медэя» і пастараль («музычная ідылія») «Квітнеючыя мастацтвы». Папулярная яго прэлюдыя да гімна Te Deum (H. 146).

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Францыі Катэгорыя:Кампазітары Францыі Катэгорыя:Кампазітары эпохі барока Катэгорыя:Кампазітары XVII стагоддзя Катэгорыя:Оперныя кампазітары Францыі Катэгорыя:Кампазітары — аўтары рэквіемаў