Чэзарэ Негры (; каля 1535,  — каля 1605) — італьянскі танцор, танцмайстар, харэограф, драматург і кампазітар эпохі Рэнесансу.

Чэзарэ Негры па мянушцы Il Trombone быў адным з самых прыкметных і ўплывовых танцмайстраў Еўропы, пра гэта гавораць яго шматлікія заступніцтвы каралеўскіх двароў. На працягу пяцідзесяці гадоў ён не толькі даваў паказы, але і навучаў міланскае дваранства, падарожнічаў разам са сваімі заступнікамі па ўсёй Італіі і за яе межамі, ствараў танцы і, бліжэй да канца сваёй кар’еры — апублікаваў свой трактат.

Пакінуў пасля сябе некалькі складзеных ім кампазіцый для лютні з танцамі, а таксама паўаўтабіяграфічную кнігу «Le Gratie d’Amore», у якой распавядае пра сябе, свой творчы шлях, апісанне розных танцаў і тэхнікі іх выканання.

Катэгорыя:Танцоры Італіі Катэгорыя:Харэографы Італіі Катэгорыя:Драматургі Італіі Катэгорыя:Кампазітары Італіі Катэгорыя:Кампазітары XVI стагоддзя Катэгорыя:Постаці эпохі Адраджэння