П’ер Башан (;  — ) — французскі харэограф, балетмайстар, танцор і кампазітар.

Біяграфія П’ер Башан нарадзіўся 30 кастрычніка 1631 года ў Версалі. За свой талент у харэаграфічным мастацтве быў прызначаны ў 1664 г. дырэктарам Акадэміі танца і галоўным інтэндантам прыдворнага балета, а праз некалькі гадоў — балетмайстрам. Башан першым пачаў выпускаць на сцэну дам, да яго жаночыя ролі выконваліся мужчынамі ў жаночым адзенні.

Заслуга яго ў гісторыі танцавальнага мастацтва ў тым, што ён імкнуўся надаць танцам на сцэне больш ажыўлення, разнастайнасці і выразнасці, чым раней, да яго пад балетам разумелі выкананне паваны, гавота ці ўвогуле якога-небудзь карагоднага танца, які ўстаўляўся ў п’есу ў выглядзе інтэрмецца.

Катэгорыя:Танцоры Францыі Катэгорыя:Харэографы Францыі Катэгорыя:Балетмайстры Францыі Катэгорыя:Балетмайстры XVIII стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары Францыі Катэгорыя:Кампазітары XVII стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары XVIII стагоддзя