Ажэ́н ( і ) — адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Лот і Гарона ў рэгіёне Новая Аквітанія, Францыя. Размешчаны на беразе Гароны ля падножжа 162-метровага ўзгорка Эрмітаж. Насельніцтва — чалавек (1999 год).
Гісторыя Упершыню згадваецца ў «Запісках аб Гальскай вайне» Юлія Цэзара як Агінум (). У 509 годзе перайшоў у рукі Хлодвіга. У сярэднія вякі — сталіца графства Ажэнуа, якое ўваходзіла з XII па XV стагоддзе ва ўладанні англійскіх каралёў. У 1578 годзе аддадзены ў пасаг Маргарыце Валуа пры заключэнні ёй шлюбу з Генрыхам Наварскім. З Ажэна паходзіла сямейства гуманістаў Скалігераў.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Ален Аспэ, французскі фізік Жан Венсан Фелікс Ламуру, французскі альголаг Бернар Жэрмен дэ Ласепед, французскі іхтыёлаг
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Новай Аквітаніі Катэгорыя:Камуны дэпартамента Лот і Гарона