Уладзімір Уладзіміравіч Апанасовіч (нар. , в. Стахава, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне прыбораў і метадаў эксперыментальнай фізікі, інфарматыкі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1991), кандыдат тэхнічных навук (1981), прафесар (1993).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Радыёфізіка і электроніка», 1973).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1972, Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій, дырэктар, 1996—2018).

Навуковыя інтарэсы: мадэляванне складаных працэсаў і сістэм; камп’ютарны аналіз даных.

Бібліяграфія Модели, методы, алгоритмы и программы восстановления временных характеристик случайных потоков в измерительно-вычислительных системах обеспечения физических экспериментов : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.04.01 / Апанасович Владимир Владимирович. — Москва, 1990. Разработка и исследование методов определения характеристик случайных потоков в физическом эксперименте : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.13.01 / Апанасович Владимир Владимирович. — Москва, 1981. Статистический анализ случайных потоков в физическом эксперименте / В. В. Апанасович, А. А. Коляда, А. Ф. Чернявский. — Минск, 1988. Цифровое моделирование стохастических систем / В. В. Апанасович, О. М. Тихоненко. — Минск, 1987.

Літаратура

Апанасович Владимир Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 128. Апанасовіч Уладзімір Уладзіміравіч // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 17.

Катэгорыя:Дэканы БДУ Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускай інфарматыкі