Міхал Ігнатавіч Варнас (, в. Шынкуны, Ковенская губерня, цяпер Літва — , Магілёў, турма НКУС) — беларускі каталіцкі святар.

Біяграфія З беларускай сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу. Прыняў сакрамэнт святарства ў 1900 годзе. У 1902—1908 гадах пробашч касцёла ў в. Яшмуйжа (тагачасны паштовы адрас: ст. Прэлі) Дынабургскага павета. З 1913 года вікарый касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі пры кляштары дамініканцаў у в. Аглона (тагачасны паштовы адрас: ст. Самерсет) Дынабургскага павета. З 1923 года адміністратар парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Івандар Чэрыкаўскага павета (цяпер Клімавіцкі раён). У 1926—1928 гадах і, верагодна, пазней пробашч касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў мястэчку Лазавіца Клімавіцкага павета (цяпер Клімавіцкі раён). З 1936 года пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мсціславе Магілёўскай вобласці.

Арыштаваны 23 жніўня 1937 года. Асуджаны асобай нарадай пры НКУС 6 снежня 1937 года як «агент буржуазнай Польшчы» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны з шэрагам падследных Магілёўскай турмы НКУС. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 16 студзеня 1989 года. Асабовая справа Варнаса захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобласці.

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ковенскай губерні Катэгорыя:Нарадзіліся ва Укмяргскім раёне Катэгорыя:Каталіцкія святары Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР