Лазовіцкая місія езуітаў — місія езуітаў, якая існавала ў в. Лазовіцы Мсціслаўскага ваяводства (цяпер в. Лазовіца ў Клімавіцкім раёне) у 1752—1820 гадах. Заснаваў Ян Кіркор, падчашы мсціслаўскі, які пабудаваў місійны дом і драўляны касцёл Св. Тройцы як філіяльны касцёл парафіі Мсціслаўскага кляштара кармелітаў (з 1776 асобная парафія). Місія залежала ад Мсціслаўскага езуіцкага калегіума. Тут звычайна было 3 місіянеры, адзін з якіх загадваў парафіяй, інш. праводзілі душпастырскую дзейнасць, выкладалі ў школе (працавала ў 1799—1807). Місія закрыта пасля скасавання ордэна езуітаў у Расійскай імперыі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыя Клімавіцкага раёна Катэгорыя:Лазовіца (Клімавіцкі раён) Катэгорыя:Ордэн езуітаў на Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1752 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1820 годзе Катэгорыя:1752 год у Беларусі