Дзільраба́ Дыльмура́т (, трад. кіт.: 迪麗热巴·迪力木拉提; у Кітаі больш вядомая як Dilireba (трансліт.: Дзілірэба́); нар. 3 чэрвеня 1992, Урумчы, СУАР, Кітай) — кітайская актрыса, танцорка, спявачка, мадэль і вядучая шоу ўйгурскага паходжання.
Дзяцінства і адукацыя Дзільраба нарадзілася 3 чэрвеня 1992 года ў горадзе Урумчы, у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне Кітайскай Народнай Рэспублікі. У 2001 годзе, калі дзяўчынке было 9 гадоў, яе бацька прывёў яе ў сярэднюю мастацкую школу Сіньцзян, каб яна здала ўступны экзамен. У той час Дзільраба думала, што гэта былі нейкія дадатковыя заняткі. Пазней, калі яна атрымала прапанову ад школы, яна зразумела, што будзе хадзіць у школу танцаў на працягу наступных шасці гадоў.
У 2007 годзе яна скончыла Сяньцзянскі інстытут мастацтваў і стала ўдзельніцай Сіньцзянскай трупы песень і танцаў.
На працягу 2009 года Дзільраба вучылася ў Паўночна-ўсходнім педагагічным універсітэце ў горадзе Чанчунь, правінцыі Гірын. За гэты час яна заняла трэцяе месца на мясцовым конкурсе спеваў.
У 2010 годзе яна паступіла на тэатральнае аддзяленне Шанхайскай тэатральнай акадэміі па спецыяльнасці «Драма, кіно і тэлебачанне». У тым жа годзе яна спрабавала прайсці праслухоўванне ў новы праект рэжысёра Лу Чуаня «Тайная вячэра».
Катэгорыя:Акцёры паводле алфавіта Катэгорыя:Актрысы Кітая