Уладзімір Аляксандравіч Марціновіч (нар. , Мінск) — беларускі тэолаг, рэлігіязнавец. Доктар тэалогіі (Венскі ўніверсітэт, Аўстрыя, 2006), дацэнт (2013).

Біяграфія Скончыў Інстытут усходніх цэркваў (Рэгенсбург, Германія, 2000), Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Мінск, спецыяльнасць «Рэлігіязнаўства», 2001), Універсітэт імя Фрыдрыха-Аляксандра (Эрланген, Германія, 2003), Венскі ўніверсітэт (Аўстрыя, факультэт каталіцкага багаслоўя, дактарантура, 2006).

Працаваў у Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (кафедра рэлігіязнаўства, старшы выкладчык; вучэбна-метадычны аддзел, намеснік начальніка), Мінскай духоўнай акадэміі (з 2013, кафедра апалагетыкі, загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: нетрадыцыйная рэлігійнасць; рэлігія і палітыка; рэлігія ў Амерыцы.

Бібліяграфія Mitgliedschaft in der Weißrussischen Orthodoxen Kirche nach dem Kommunismus : Dissertation : [angestrebter akademischer Grad «Doktor der Theologie» : datum der Einreichung 2006-05] / Vladimir A. Martinovich. — Wien, 2006. Введение в понятийный аппарат сектоведения : пособие для студентов / В. А. Мартинович. — Минск, 2008. Нетрадиционная религиозность в Беларуси: тенденции и опасности / В. А. Мартинович. — Минск, 2010. Міграцыя новых рэлігійных рухаў на Беларусі / У. А. Марціновіч // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманiтарных навук. — 2009. — № 2. — С. 15—20. Cults in Belarus / V. A. Martinovich // The Phenomenon of Cults from Scientific Perspective. — Cracow, 2007. — P. 452—459.

Катэгорыя:Багасловы Беларусі Катэгорыя:Сацыёлагі Беларусі Катэгорыя:Рэлігіязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Аўтары энцыклапедый і слоўнікаў Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Выпускнікі Інстытута ўсходніх цэркваў у Рэгенсбургу