Алег Уладзіміравіч Чысцік (, в. Клімаўка, Гомельскі раён, Гомельская вобласць — ) — беларускі аграглебазнавец, аграхімік. Доктар сельскагаспадарчых навук (1992), прафесар.
Біяграфія Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (1969).
Працаваў у інстытуце «Латдзіпразем» (г. Рыга, Латвія, з 1969, інжынер), Беларускім навукова-даследчым інстытуце глебазнаўства і аграхіміі (з 1970, навуковы супрацоўнік), Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя А. Д. Сахарава (Мінск, 1992—2012, дырэктар дэпартамента Міжнароднага вышэйшага каледжа, у 1999—2006 — загадчык кафедры экалагічнага маніторынгу, з 2006 — прафесар кафедры экалагічнага маніторынгу і менеджменту).
Навуковыя інтарэсы: фізіка-хімічныя асаблівасці эрадзіраваных глебаў, захаванне і абнаўленне іх урадлівасці; гарызантальная міграцыя радыенуклідаў у аграэкасістэмах і інш.
Узнагароды Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі».
Бібліяграфія Агрохимические свойства дерново-подзолистых пылевато-суглинистых эродированных почв и особенности применения удобрений : автореферат диссертации … доктора сельскохозяйственных наук : 06.01.04 ; 06.01.03 / Чистик Олег Владимирович. — Минск, 1992. Агрохимическая характеристика эродированных дерново-подзолистых почв Центральной части БССР и эффективность удобрений на них : автореферат диссертации … кандидата сельскохозяйственных наук : 06.01.04 / Чистик Олег Владимирович. — Рига, 1979.
Літаратура
Чистик Олег Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 548. Чистик Олег Владимирович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2013. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 476. Памяти товарища : [Чистик Олег Владимирович : некролог] / С. С. Позняк [и др.] // Экологический вестник. — 2014. — № 4. — С. 118.
Катэгорыя:Глебазнаўцы СССР Катэгорыя:Глебазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Аграхімікі СССР Катэгорыя:Аграхімікі Беларусі