Марат Гумеравіч Ясавееў (, Маладзечна, Мінская вобласць — ) — беларускі геолаг-гідрагеолаг. Доктар геолага-мінералагічных навук (1998), прафесар (2001).
Біяграфія Скончыў Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1971).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным інстытуце інжынерных пошукаў (з 1971), Інстытуце геалагічных навук НАН Беларусі (1975—1999), Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка (2003—2016, дэкан факультэта прыродазнаўства, з 2006 — загадчык кафедры эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1999—2003 — загадчык лабараторыі геаэкалагічных праблем, з 2016 — Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава, прафесар кафедры экалагічнага маніторынгу і менеджменту факультэта маніторынгу навакольнага асяроддзя).
Навуковыя інтарэсы: гідрагеалогія; геаэкалогія; экалагічная адукацыя.
Узнагароды Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998).
Бібліяграфія Подземная гидросфера Беларуси (строение, экология, рациональное использование) : автореферат диссертации … доктора геолого-минералогических наук : 04.00.06 / Ясовеев Марат Гумерович. — Минск, 1998. Гидрогеология и промышленные рассолы Припятского прогиба : автореферат диссертации … кандидата геолого-минералогических наук : 04.00.06 / Ясовеев Марат Гумерович. — Минск, 1983.
Літаратура
Ясовеев Марат Гумерович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 735. Ясовеев Марат Гумерович // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.]. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 239. Ясавееў Марат Гумеравіч // Дактары і кандыдаты навук Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (да 100-годдзя з дня заснавання) : біябібліяграфічны даведнік. — Мінск, 2014. — С. 69. Марат Гумерович Ясовеев // Журнал Белорусского государственного университета. Экология. — 2019. — № 4. — С. 108—109.
Катэгорыя:Дэканы факультэта прыродазнаўства БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Геолагі СССР Катэгорыя:Геолагі Беларусі Катэгорыя:Эколагі СССР Катэгорыя:Эколагі Беларусі