Ірына Міхайлаўна Намачэнка (нар. 17 чэрвеня 1977, г. п. Акцябрскі) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Нарадзілася 17 чэрвеня 1977 года ў г. п. Акцябрскі. Скончыла Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1997 па 2007 год працавала на розных пасадах у Акцябрскім раённым спажывецкім таварыстве: бухгалтарам, намеснікам галоўнага бухгалтара, начальнікам рэвізійнага сектара. У 2009 годзе прызначана начальнікам аддзела эканомікі, у 2014 годзе — намеснікам старшыні Акцябрскага райвыканкамаОктябрьский район возглавил новый руководитель 04.10.2022 // Чырвоны Кастрычнік. Дэпутат Акцябрскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання ад Гацкай акругі № 16. 3 кастрычніка 2022 года прызначана старшынёй Акцябрскага райвыканкама.
Член Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» і «Беларускі саюз жанчын».
Пражывае ў г.п. АкцябрскіВ Речице новый председатель райисполкома .
Крыніцы
Катэгорыя:Дэпутаты Акцябрскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Старшыні Акцябрскага раённага выканаўчага камітэта