Ніжняя Сілезія (, ) — правінцыя Прусіі ў складзе Германіі. Існавала ў 1919—1938 і затым ізноў у 1941—1945 гадах. Сталіца — горад Брэслау. Была ўтворана шляхам падзелу правінцыі Сілезія на дзве новыя — Ніжнюю і Верхнюю Сілезію, і складалася з яе дзвюх заходніх акруг. Тэрыторыя правінцыі не супадае цалкам з тэрыторыяй аднайменнай гістарычнай вобласці. Акрамя яе, у склад правінцыі ўваходзілі некалькі верхнелужыцкіх раёнаў (Гёрліц, Гоерсверда і інш.), якія да 1815 года належалі каралеўству Саксонія.
Гісторыя
Веймарская рэспубліка thumb|Акруга правінцыі Ніжняя Сілезія (1922) У 1919 годзе з тэрыторыі правінцыі Сілезія была вылучана новая правінцыя — Верхняя Сілезія, пры гэтым астатняя частка перайменавана ў Ніжнюю Сілезію. Гэтым крокам была прадпрынятая спроба даць верхнесілезкім славянскім народам больш аўтаноміі.
Тэрыторыя правінцыі Ніжняя Сілезія складалася з двух заходніх адміністрацыйных акруг былой правінцыі Сілезія: Адміністрацыйная акруга Лігніц, цэнтр — Лігніц Адміністрацыйная акруга Брэслау, цэнтр — Брэслау
Паводле Версальскага дагавора, Германія была вымушана перадаць Польшчы часткі ніжнесілезскіх раёнаў Гурау, Міліч, Грос-Вартэнберг і Намслау.
Трэці рэйх thumb|Ніжняя Сілезія на карце Прусіі і Германіі (1944) Пасля прыходу да ўлады нацыянал-сацыялістаў у 1933 годзе і пачатку палітыкі гляйхшальтунга правінцыі фактычна страцілі сваё значэнне, а ўлада обер-прэзідэнта ўсё больш уваходзіла ў канфлікт з уладай гаўляйтараў партыйных гау. Дэ-факта ўжо з 1933 года абедзве правінцыі Ніжняя і Верхняя Сілезія кіраваліся адной асобай — гаўляйтарам гау Сілезія. У 1938 годзе абедзве правінцыі былі аб’яднаны ўжо афіцыйна ў адзіную правінцыю Сілезія, аднак пасля акупацыі ў 1939 годзе часткі Польшчы і Чэхаславакіі і ўключэння значных тэрыторый у склад правінцыі Сілезія ў студзені 1941 года яна зноў была падзелена на Ніжнюю і Верхнюю Сілезію. Правінцыя Ніжняя Сілезія зноў складалася з дзвюх акруг — Лігніц і Брэслау.
У 1941 годзе таксама былі створаны гау Ніжняя Сілезія і гау Верхняя Сілезія, гаўляйтары якіх таксама перанялі функцыі обер-прэзідэнтаў адпаведных правінцый.
Паваеннае развіццё Пасля 1945 года тэрыторыя правінцыі амаль цалкам апынулася пад польскім кіраваннем. Толькі невялікая частка засталася ў складзе Германіі і сёння ўваходзіць у склад федэральных зямель Саксонія (Гёрліц, Гоерсверда, Ротэнбург, Вайсвасер, Ніскі) і Брандэнбург (Руланд і Ортранд).
Насельніцтва
Веймарская рэспубліка Тэрыторыя і насельніцтва правінцыі Ніжняя Сілезія ў 1925 годзе:Die Provinz Niederschlesien im Überblick
Адміністрацыйная акругаПлошча, км²Насельніцтва, чал.Колькасць раёнаўсельскіхгарадскіхАкруга Брэслау12.9991.897.172234Акруга Лігніц13.6171.235.156195Усяго па правінцыі26.6163.132.328429
Рэлігійны склад насельніцтва ў 1925 годзе: 67,7 % — пратэстанты; 29,6 % — каталікі; 0,2 % — іншыя хрысціянскія канфесіі; 1,0 % — іўдзеі; 1,6 % — іншыя канфесіі.
Станам на 1925 год каля 13,2 % насельніцтва правінцыі пражывала ў гарадах з насельніцтвам звыш 100 тысяч чалавек. Пры гэтым каля 52,0 % насельніцтва пражывала ў населеных пунктах з 2 тысячамі жыхароў. Найбуйнейшымі гарадамі правінцыі з’яўляліся (колькасць насельніцтва таксама пазначана на 1925 год):
Брэслау (акруга Брэслау) — 557.139 чал. Гёрліц (акруга Лігніц) — 85.920 чал. Лігніц (акруга Лігніц) — 73.123 чал. Вальдэнбург (акруга Брэслау) — 44.111 чал. Швайдніц (акруга Брэслау) — 30.758 чал.
Трэці рэйх Плошча і колькасць насельніцтва акруг Брэслау і Лігніц станам на 17 мая 1939 года ў граніцах на 1 студзеня 1941 года і колькасць раёнаў на 1 студзеня 1941 года (на той момант абедзве правінцыі Верхняя і Ніжняя Сілезія на кароткі час ізноў былі аб’яднаны ў адзіную правінцыю Сілезія):
Адміністрацыйная акруга Плошча, км² Насельніцтва, чал.Колькасць раёнаўсельскіхгарадскіхАкруга Брэслау12.957,641.971.829184Акруга Лігніц14.023,411.314.710174Усяго па акругах26.981,053.286.539358
Обер-прэзідэнты Пасада обер-прэзідэнта ўведзена ў Прусіі паводле ўказа ад 30 красавіка 1815 года аб паляпшэнні правінцыйнага кіравання ().
ГадыОбер-прэзідэнтПартыя1919—1920СДПГ1920—1928СДПГ1928—1932СДПГ1932—1933НННП1933—1934Гельмут БрукнерНСДАП1935—1938Ёзэф ВагнерНСДАП1938—1941(правінцыя не існавала)1941—1945Карл ГанкеНСДАП
Гельмут Брукнер у 1933—1935 гады і Іозеф Вагнер у 1935—1938 гады адначасова былі таксама і обер-прэзідэнтамі правінцыі Верхняя Сілезія і гаўляйтарамі партыйнага гау Сілезія. Вагнер таксама ўзначаліў і аб’яднаную правінцыю Сілезія ў 1938—1941 гадах.
Гл. таксама Ніжнесілезская Верхняя Лужыца (раён) Верхні Шпревальд-Лаўзіц
Спасылкі Deutsche Verwaltungsgeschichte: Preußische Provinz Schlesien Territoriale Veränderungen in Deutschland: Provinz Niederschlesien Provinz Schlesien (Herzogtum Schlesien)
Катэгорыя:Правінцыі Прусіі Катэгорыя:1919 год у Германіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1919 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1938 годзе Катэгорыя:З’явіліся ў 1941 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1945 годзе Катэгорыя:Гісторыя Сілезіі Катэгорыя:Гісторыя Саксоніі