Сатхамангалам Ранга Іенгар Срыніваса Варадхан (; нар. ) — амерыканскі матэматык індыйскага паходжання, лаўрэат Абелеўскай прэміі. Спецыяліст у галіне тэорыі імавернасцей.

Біяграфія Сатхамангалам Варадхан нарадзіўся ў 1940 годзе ў Мадрасе, Мадраскае прэзідэнцтва Брытанскай Індыі. У 1959 годзе ён абараніў дыплом у Каледжы Прэзідэнцтва, а ў 1963 годзе — дысертацыю ў Індыйскім статыстычным інстытуце, яго навуковым кіраўніком быў К. Р. Раа, які запрасіў на абарону Варадханам дысертацыі Андрэя Калмагорава. Пасля гэтага С. Р. Варадхан пераехаў у ЗША ў Курантаўскі інстытут матэматычных навук, і зараз працуе там.

Узнагароды 1994 — Прэмія імя Біркхофа 1996 — Прэмія Стыла «за плённы ўклад у даследаванні» 2007 — Абелеўская прэмія 2008 — Падма Бхушан 2010 — Нацыянальны навуковы медаль ЗША

Катэгорыя:Матэматыкі Індыі Катэгорыя:Матэматыкі ЗША Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XXI стагоддзя