Фантан () — найбольш вядомы рэдзі-мэйд, створаны Марселем Дзюшанам у 1917 годзе, які ёсць звычайным пісуарам з подпісам . Ён быў прадстаўлены як «фантан» для выстаўкі Таварыства незалежных мастакоў. Твор Дзюшана не быў афіцыйна адхілены камітэтам праз правіла, паводле якому ў мастакоў, якія заплацілі ўнёсак, усе працы мусілі быць прынятыя, але на агляд твор не быў выстаўлены. «Фантан» быў паказаны і сфатаграфаваны ў студыі . Фота змешчанае ў часопісе The Blind Man, але арыгінал лічыцца згубленым. У цяперашні час у некалькіх музеях выстаўленыя копіі пісуара.

Стварэнне Амаль за два гады да стварэння «Фантана» Марсель Дзюшан прыбыў у ЗША, дзе быў уцягнуты ў антырацыянальны і антымастацкі рух Дада ў Нью-Ёрку. Паводле адной з версій, стварэнне «Фантана» пачалося, калі Дзюшан пры пасрэдніцтве мастака Джозэфа Стэла і калекцыянера твораў мастацтва Уолтэра Арэнсберга купіў стандартную мадэль пісуара вытворчасці JL Mott Iron Works на Пятай авеню 118. Дзюшан прынёс пісуар у сваю студыю, павярнуў яго на 90 градусаў ад нармальнага палажэння і паставіў подпіс: «R. Mutt 1917»Tomkins, Duchamp: A Biography, p. 181.. Паводле іншай версіі, у 1917 годзе Дзюшан даслаў ліст сваёй сястры, дзе пісаў, што адна з ягоных сябровак пад псеўданімам Рычард Мут падарыла яму парцалянавы пісуар у якасці скульптурыDuchamp, Marcel trans. and qtd. in Gammel, 224.. Дзюшан ніколі не прызнаваў супрацоўніцтва ў стварэнні «Фантана», але два чалавекі называюць сябе суаўтарамі: дадаістка Фрэйтаг-Ларынговен і , якая апублікавала ў часопісе The Blind Man эсэ, прысвечанае гэтаму творуGammel, 224—225..

Калі Дзюшан уваходзіў у склад рады Таварыства незалежных мастакоў, вакол «Фантана» распаліліся спрэчкі, таму што іншыя сябры таварыства не ведалі, хто быў аўтарам твора. Вынікам было вырашана не дапускаць твор на выстаўку. У знак пратэсту Дзюшан выйшаў з радыCabanne, Dialogs with Marcel Duchamp, p. 55..

Другі выпуск часопіса The Blind Man апісвае спрэчкі вядомых дадаістаў (, ) наконт таго, ці можна лічыць твор Дзюшана мастацтвам. Беатрыс адзначылаThe Blind Man , Vol. 2, 1917, p. 5.:

У абарону твора Беатрыс таксама дадала:

Неўзабаве па паказе фантана ён знік. Паводле меркавання біёграфа Дзюшана Кэлвіка Томкінса, пісуар быў выкінуты як смеццеQuoted in .

Першая рэпрадукцыя «Фантана» была зробленая Дзюшанам у 1950 годзе, пазней таксама ў 1953 і 1963 гадах. У 1964 годзе іншымі мастакамі было зроблена 8 фантанаў-пісуараў. Творы прадстаўленыя ў розных грамадскіх фондах: Індыянскім універсітэце ў Блумінгтане, музеі сучаснага мастацтва ў Сан-Францыска, мастацкім музеі Філадэльфіі, нацыянальнай галерэі Канады, Цэнтры Пампіду і Тэйт Модэрне. Усе восем экспанатаў былі створаныя з фаянсу, падобныя да арыгінальнай парцаляны з чорным подпісам.

Перадумовы стварэння Пачатак XX стагоддзі лічыцца эпохай радыкальных змен традыцыйнага паняцця ідэалаў і мастацтва. Так шырокай папулярнасцю стаў карыстацца імпрэсіянізм, быў утвораны больш радыкальны рух — дадаізм, сутнасць якога заключалася ў адмаўленні традыцыйнага паняцця рацыяналізму і логікі і паслядоўнае разбурэнне любой эстэтыкі. У Еўропе і Амерыцы ўтвараліся новыя супольнасці мастакоў імпрэсіянізму і дадаізму . Сам «фантан» ёсць відам тагачаснага інавацыйнага рэдзі-мэйду. Лічылася, што самым радыкальным выклікам традыцыйнаму мастацтву стаў менавіта пісуар Дзюшана, аднак сам аўтар «Фантана» не прызнаваў у сваім творы мастацтва, а наадварот насмешкай над мастацтвам як такім і авангардам.

Спадчына і ўплыў У снежні 2004 года ў выніку апытання сярод брытанскіх прафесіяналаў у мастацтве, «Фантан» Дзюшана быў прызнаны найвялікшым творам XX стагоддзя, набраўшы 64 % галасоў і апярэдзіўшы тым самым карціну Пікаса «Авіньёнскія дзяўчаты». Прадстаўнікі часопіса The Independent адзначылі ў 2008 годзе, што Дзюшан такім чынам вынайшаў канцэптуальнае мастацтва і «назаўжды разарваў традыцыйную сувязь паміж працай мастака і заслугамі за працу».

У лістападзе 1999 года на аўкцыёне Сотбіс адна з васьмі копій «Фантана» 1964 года была прададзена за 1,7 мільёна долараўMarquis, Marcel Duchamp: The Bachelor Stripped Bare A Biography, p. 5..

Некалькі мастакоў перформансу спрабавалі ўнесці ўклад у твор, памачыўшыся ў яго. Мастак паўднёваафрыканскага паходжання атрымаў міжнародную вядомасць у 1993 годзе, калі на выставе ў Венецыі ён памачыўся ў Фантан. Мастак і музыка заявіў, што паспяхова памачыўся ў Фантан, калі ён быў выстаўлены ў MoMA ў 1993 годзе. Ён прызнаў, што гэта быў толькі тэхнічны поспех, таму што яму трэба было памачыцца ў трубку загадзя, каб ён мог заліць вадкасць праз шчыліну ў ахоўным шкле. Шведскі мастак Б’ёрн К’ельтофт памачыўся ў фантан у Moderna Museet у Стакгольме ў 1999 годзеÅrets största konsthändelse . У 2006 годзе 76-гадовы мастак перформансу малатком пашкодзіў «Фантан» Дзюшана, які выстаўляўся ў Цэнтры Пампіду, мастаку атрымалася зрабіць невялікі скол"Pierre Pinoncelli: This man is not an artist" at infoshop.org . Арыштаваны Піначэлі сказаў, што напад быў творам перформансу, які сам Дзюшан ацаніў бы. У 1993 годзе Піначэлі памачыўся ў іншы «Фантан», які выстаўляўся ў Німе на поўдні Францыі. Абодва перформансы вынікаюць з і і Revue Internationale du Droit d'Auteur, Issues 197–198, Association française pour la diffusion du droit d'auteur national et international, 2003, p. 30..

Гл. таксама

Гаўно мастака

Спасылкі

Катэгорыя:Творы 1917 года Катэгорыя:Дадаізм