Ігар Мікалаевіч Молчан (нар. , Мінск) — беларускі балетнік.

Біяграфія Скончыў у 1978 годзе Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча імя А. Ваганавай. У 1978—1984 і 1990—1991 гадах саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

Творчасць Танцоўшчык героіка-рамантычнага плана, найбольш схільны да чыстай класікі. У ролях, выкананых на сцэне тэатра, выявіў віртуознае валоданне тэхнікай танца (асабліва ўражвалі вярчэнні, высокі доўгі скачок). Сярод іх: Прынц («Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Альберт («» А. Адана), Базіль, Салор («Дон Кіхот», класічны акт «Цені» з балета «» Л. Мінкуса), Кален («» ), Тарэра («» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Пётр («Прывал кавалерыі» ), Іван («Альпійская балада» Я. Глебава).

Узнагароды Лаўрэат 9-га (Балгарыя, 1978, сярэбраны медаль).

Літаратура