Марк Міхайлавіч Мо́ін (, в. Рыебіні, Латвія — ) — беларускі тэатральны акцёр, рэжысёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1940).

Біяграфія Скончыў у 1926 годзе Беларускую драматычную студыю ў Маскве. У 1926—1949 гадах працаваў у Дзяржаўным яўрэйскім тэатры Беларусі, у 1943 годзе ўзначальваў тэатральную франтавую брыгаду, у 1949—1956 гадах у Беларускай дзяржаўнай эстрадзе, з 1956 года рэжысёр Беларускай рэспубліканскай студыі тэлебачання.

Творчасць Артыст героіка-рамантычнага плана. Лепшыя ролі: Фрацдоса («» Лопэ дэ Вэгі), Скапэн («» Мальера), Фабрыцыо («» К. Гальдоні), Ботвін («Ботвін» А. Вявюркі), Гірш («Паўстанне ў гета» ). Сярод тэлепастановак: «Суд» У. Галубка, «У пошуках радасці» В. Розава і «Наталя» паводле Я. Скрыгана (1958).

Сям’я У шлюбе з беларускай актрысай Юдзіф Арончык меў сына Віктара.

Літаратура

Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Беларусі