Прыдарожная капліца — капліца ў Брэсцкім раёне, размешчаная пры дарозе паміж вёскамі Ракавіца і Нехалсты. Пабудавана ў 1932 г. з бетону.
Архітэктура Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашана пастаўленым на кубападобны п’едэстал 4-гранным слупом пад крыжовым двухсхільным дашкам, завершаным яблыкам са шпілем-іглой. Вуглы граняў крапаваны тонкімі паўкалонкамі. Франтальная грань крапавана па цэнтры лучковай нішай для абраза, пакрыта рэлігійнымі выслоўямі («Божа дарогу нам пакажа» і інш.).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Капліцы Беларусі Катэгорыя:Культавыя збудаванні Брэсцкага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі неакласіцызм Катэгорыя:Вялікая Ракавіца Катэгорыя:1932 год у Заходняй Беларусі