Канстанцін Іванавіч Ло́сеў (нар. , г. Ніжні Ноўгарад, Расія) — беларускі артыст оперы і аперэты (барытон). Заслужаны артыст Беларускай ССР (1982).

Біяграфія Скончыў Маскоўскую кансерваторыю ў 1957 годзе. Творчую дзейнасць пачаў салістам Горкаўскага тэатра оперы і балета, дзе працаваў у 1957—1965 гадах. 3 1965 года ў Арзамаскім музычна-драматычным тэатры і Адэскім тэатры аперэты. У 1970—1993 гадах саліст Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі.

Творчасць Валодае моцным голасам, багатай драматычнай палітрай, майстэрствам вострай сцэнічнай характарыстыкі. На беларускай сцэне стварыў больш за 40 разнапланавых вобразаў у аперэтах класічнага і сучаснага рэпертуару: Якім і Сцяпан Крыніцкі, Дзмітрый, Матыль («Паўлінка», «Пяе «Жаваранак», «Тыдзень вечнага кахання» Ю. Семянякі), Несцерка («Несцерка» Р. Суруса), Дзяніс Давыдаў («Дзяніс Давыдаў» А. Мдывані), Эдвін і Фэры, Тасіла («», «Марыца» І. Кальмана), Франк («» І. Штрауса), Крамон і Негаш («» Ф. Легара), Пікерынг («» Ф. Лоу), Мікіта («» ), Янга і Філіп, Цэзар Галь («» І. Дунаеўскага), Назар Дума («» Б. Аляксандрава), Чэзарэ («Пацалунак Чаніты» ), Сяргей («Чацвёра з вуліцы Жанны» А. Сандлера), Эрнест Барысавіч («Старыя дамы» ), Люсінда («Хітрамудрая закаханая» А. Рабава), Сцешка і Ігнат Рыгоравіч («» ), Нарбер дэ Варэн («О, мілы друг» ), Карбон і Рагно («Сірано» ), Горас Вандэргельдэр («» ).

Літаратура

Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі