Капліца над пахаваннямі Друцкіх-Любецкіх — капліца ў Ракаве Валожынскага раёна, размешчаная на ўсходняй ускраіне вёскі, на каталіцкіх могілках.

Гісторыя Узведзена ў 1921 годзе з цэглы над пахаваннямі князёўны (1861—1946), жонкі палітычнага дзеяча Гераніма Друцкага-Любецкага (1861—1919), і іх дачкі Крысціяны (1900—1921).

Архітэктура Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашана 4-слуповай альтанкай пад шатровым пакрыццём. Грані раскрыты арачнымі прасветамі з замковым каменем.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Капліцы Беларусі Катэгорыя:Культавыя збудаванні Ракава Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі неакласіцызм Катэгорыя:Друцкія-Любецкія Катэгорыя:1921 год у Заходняй Беларусі