Жан-Крыстоф Ёкоз (; , , Францыя — , там жа) — французскі матэматык, лаўрэат міжнародных прэмій. Знакаміты работамі па дынамічных сістэмах.
Біяграфія Скончыў ліцэй Людовіка Вялікага, быў сярэбраным прызёрам Міжнароднай матэматычнай алімпіяды 1973 года, і залатым — алімпіяды 1974 года. У 1975 годзе ён быў першым у спісе тых, хто здаў іспыты ў Вышэйшую нармальную школу, а ў 1977 годзе здаў іспыт на права выкладання матэматыкі ў школах вышэйшай ступені (l’agrégation de mathématiques). У 1981—1983 гадах быў прызваны на ваенную службу, служыў у Бразіліі. Пасля дэмабілізацыі ён у 1985 годзе пад кіраўніцтвам Мішэля Эрмана абараніў дысертацыю ў Політэхнічнай школе, а затым атрымаў выкладчыцкую пасаду ва ўніверсітэце Парыж-Поўдзень XI.
Узнагароды і званні 1984 — Бронзавы медаль Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў 1988 — Прэмія Салема 1991 — Прэмія імя Іофэ Французскай акадэміі навук 1994 — Філдсаўская прэмія 1995 — кавалер Ордэна Ганаровага легіёна (з 2011 — афіцэр ордэна)
Катэгорыя:Матэматыкі Францыі Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XXI стагоддзя