Народны калектыў літаратурна-мастацкага майстэрства «Рунь» — літаратурна-мастацкае аб’яднанне Валожынскага раёна. Размешчана ў Валожынскім раённым цэнтры культуры ў Валожыне.

Гісторыя

Літаратурна-мастацкі калектыў «Рунь» створаны на базе Валожынскай раённай газеты «Працоўная слава» 6 чэрвеня 1981 года як літаратурнае аб’яднанне, заснавальнікамі якога былі Віктар Шніп, Галіна Шаблінская і Наталля Штэйнер.

Назву аб’яднанню даў Віктар Шніп, так ён піша пра гэта ў дзённіку:

З 1994 года літаратурнае аб’яднанне перайшло пад кіраўніцтва Валожынскага раённага цэнтра культуры і стала называцца літаратурна-мастацкім аб’яднаннем.

У 1997 годзе аб’яднанню нададзена званне «народнае».

З 2024 года народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне перайменавана ў народны калектыў літаратурна-мастацкага майстэрства.

У склад калектыву ўваходзяць школьнікі і дарослыя творцы. Станам на 2025 год «Рунь» афіцыйна аб’ядноўвае 30 чалавек з Валожынскага раёна, але фактычна сябрамі калектыву было значна болей людзей. Многія былыя «рунеўцы» цяпер жывуць і працуюць за мяжой, напрыклад, Юлія Шапарэвіч (у Швейцарыі), Алена Рагель (у Ізраілі).

У склад калектыву ўваходзяць 10 членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, сярод іх Марыя Шакун, Зінаіда Гасціловіч, Наталля Жызнеўская і іншыя.

Асноўныя кірункі работы калектыву — вывучэнне, захаванне і папулярызацыя літаратурнай спадчыны Валожыншчыны, класікаў беларускай і рускай літаратуры; садзейнічанне ў выданні і распаўсюджванні кніг сучасных валожынскіх аўтараў; выяўленне літаратурных талентаў сярод дзяцей, моладзі і дарослых. Вершы «руняўцаў» друкуюцца ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацства», «Сельская газета», «Принёманский вестник»; на старонках раённай газеты «Працоўная слава»; у альманаху «Метамарфозы» і іншых перыядычных выданнях. Творы ўдзельнікаў калектыву размешчаны на розных інтэрнэт пляцоўках і ў сацыяльных сетках. Творы валожынскіх літаратараў выходзяць уласнымі кнігамі, прэзентацыі якіх праводзяць у розных фарматах і на розную аўдыторыю, таксама паэты і пісьменнікі «Руні» публікуюцца ў калектыўных выданнях: кнігах серыі «Славянскае слова»; у калектыўных зборніках «Абярэг» і «Званоў перазвон», якія былі выдадзены Мінскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі; паэтычным зборніку «Сябрына»; еўразійскім літаратурным зборніку «Нить».

У 2021—2025 гадах выдадзены 33 аўтарскія зборнікі, сярод якіх кнігі для дарослых і дзяцей.

Выданні

Зборнік паэтаў Валожыншчыны «Зямлі маёй і землякам» (2005, выдавецтва «Чатыры чвэрці»). Зборнік вершаў «Нашчадкам» (2009, выдавецтва «Чатыры чвэрці»). Зборнік вершаў маладых паэтаў «Маладыя галасы Валожыншчыны» (2012, выдавецтва «Чатыры чвэрці»). Зборнік паэтаў «Помнім і жывём» (2015, выдавецтва «Чатыры чвэрці»). Зборнік вершаў «Ад каранёў да кроны» (2020, выдавецтва «Чатыры чвэрці»).

Праекты

Раённы конкурс маладых паэтаў і пісьменнікаў Валожыншчыны «Маладыя галасы»

Адзін з праектаў калектыву — раённы конкурс маладых пісьменнікаў і паэтаў «Маладыя галасы», які праходзіць у красавіку штогод ужо болей за дваццаць гадоў, а ў 2024 годзе пастаўлены рэкорд — удзельнічала 30 пачынаючых паэтаў і пісьменнікаў, а на сам конкурс было даслана звыш 50-ці твораў. «Маладыя галасы» праходзяць адным днём у некалькіх намінацыях. Члены журы — удзельнікі народнага калектыву «Рунь», члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, знакамітыя землякі Валожыншчыны. Па выніках конкурсу выдаецца зборнік твораў удзельнікаў або публікацыі іх твораў у раённых, рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ.

Штогадовы літаратурны марафон «Калядныя сустрэчы»

Штогод творцы, удзельнікі калектыву, у тым ліку члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, наведваюць навучальныя ўстановы Валожынскага раёна ў межах марафону «Калядныя сустрэчы». Пісьменнікі дзеляцца новымі творамі з навучэнцамі, а таксама сустракаюцца з пачынаючымі паэтамі Валожыншчыны. Тэматыка дадзеных сустрэч звычайна прысвечана святкаванню Каляд. Выбарачна сустрэчы могуць праходзіць менавіта ў самім будынку, дзе размешчаны калектыў. У такім выпадку навучэнцы арганізована наведваюць «рунеўцаў».

Літаратурны сад «Ад каранёў да кроны»

Інтэрактыўная пляцоўка-выстава літаратурнага саду «Ад каранёў да кроны» створана ў 2024 годзе, з нагоды ўдзелу калектыву ў фестывалі беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2024». Асноўная ідэя выставы — асвятленне творчасці літаратурных дзеячаў Валожынскага раёна за ўвесь перыяд дзейнасці калектыву, пачынаючы ад літаратурнай старонкі пры раённай газеце «Працоўная слава». Канцэпцыя заключаецца ў гульні-апытанцы, праходзячы якую ўдзельнік атрымлівае падарунак — яблык з дрэва літаратурнага саду. У першы дзень работы інтэрактыўнай пляцоўкі, па словах арганізатараў пляцоўкі, было раздадзена больш за 10 кг яблыкаў.

Спіс удзельнікаў

Кіраўнікі

Віктар Анатолевіч Шніп (1982—1985), як рэдактар літаратурнай старонкі раённай газеты «Працоўная слава», пры якой тым часам дзейнічала аб’яднанне Валянціна Францаўна Гіруць-Русакевіч (1985—1997), як рэдактарка літаратурнай старонкі раённай газеты «Працоўная слава» Надзея Мікалаеўна Матвеева (1997—2000) Ірына Сцяпанаўна Жытарук (2000—2004) Валянціна Францаўна Гіруць-Русакевіч (2004—2021) Наталля Фадзееўна Жылевіч (з 2021)

Удзельнікі Надзея Мікалаеўна Агіевіч  —  Паэтка Юлія Васільеўна Арцюкевіч — Паэтка Тамара Іванаўна Аўсяннікава — Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Васільевіч Бацян — Паэт Тамара Іванаўна Бярэзіна — Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Дар’я Пятроўна Бібік — Паэтка Ніна Уладзіміраўна Бобрык — Паэтка Лідзія Міхайлаўна Гардынец — Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Зінаіда Геранімаўна Гасціловіч — Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксей Сяргеевіч Герман — Член Саюза фатографаў Беларусі Кацярына Пятроўна Голуб — Паэтка Галіна Іосіфаўна Гражынская — Паэтка Аляксандр Пятровіч Грынкін — Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Васільеўна Жызнеўская — Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ірына Сцяпанаўна Жытарук — Паэтка і пісьменніца Дзмітрый Аляксандравіч Завацкі — Паэт Яўген Фаміч Зялкоўскі — Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ядвіга Зыгмундаўна Калясінская  —  Паэтка Ганна Міхайлаўна Канановіч — Паэтка і пісьменніца Таццяна Іванаўна Косік — Паэтка Людміла Мікалаеўна Краснадубская — Паэтка і кампазітар Валянціна Іванаўна Краўневіч — Паэтка і пісьменніца Аляксандр Віктаравіч Кулак — Паэт Міхаіл Аляксеевіч Курыла — Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Галіна Уладзіміраўна Марцінкевіч — Паэтка Марыя Уладзіміраўна Мучынская — Член Еўразійскай творчай гільдыі Сяргей Браніслававіч Садоўскі — Паэт Наталля Мікалаеўна Сельвясюк — Паэтка Галіна Іванаўна Філяноўская — Паэтка і кампазітар Уладзімір Паўлавіч Ціханоўскі — Паэт і кампазітар Марыя Антонаўна Шакун — Член Саюза пісьменнікаў Беларусі

Колішнія ўдзельнікі Валянціна Францаўна Гіруць-Русакевіч (1953—2021) — кіраўніца калектыву ў 2004—2021 гадах. Дзмітрый Геранімавіч Краскоўскі (1954—2022) — Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Сяргей Сяргеевіч Маляўскі (1948—2022) Сафія Яўстаф’еўна Русецкая (1947—2024)

Крыніцы

Літаратура

Ад каранёў да кроны : творцы Валожыншчыны / укл. В. Ф. Гіруць-Русакевіч. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2020. — 242 с. Маладыя галасы Валожыншчыны / уклад. В. Ф. Гіруць-Русакевіч; прадм. А. А. Акушэвіча. — Мінск : выдавецтва «Чатыры чвэрці», 2012. — 162 с.

Спасылкі

https://valozhin.by/06122024/da-mizhnarodnaga-dnya-valanczyorstva-5-snezhnya-narodny-kalekty%D1%9E-run-perada%D1%9E-kavyarni-kava-knigi-myasczovyh-tvorcza%D1%9E-u-ramkah-akczyi-chytaj-valozhyn/ https://valozhin.by/16082024/run-u-nas-zastaeczcza-brendam/ https://valozhin.by/19032025/napyaredadni-susvetnaga-dnya-paezii-%d1%9e-yarsheviczkaj-syarednyaj-shkole-prajshla-litaraturna-muzychnaya-sustrecha-dusha-na-arkushy-papery/

Катэгорыя:Культура Валожынскага раёна Рунь