Марша́лак шля́хты (двара́нства) () — у Расійскай імперыі да 1917 года важная выбарная пасада ў сістэме саслоўнага самакіравання дваранства і адначасова ў сістэме мясцовага самакіравання.
Была заснавана ў 1785 годзе Даравальнай граматай дваранству імператрыцы Кацярыны II. Павятовы маршалак дваранства выбіраўся павятовым аддзяленнем у час агульнага губернскага дваранскага сходу і зацвярджаўся губернатарам. Павятовы маршалак дваранства старшынстваваў таксама ў павятовым земскім сходзе, павятовым вучылішчным савеце, павятовай прысутнасці па вайсковай павіннасці, у павятовым з’ездзе, і шэрагу іншых мясцовых органаў. Губернскі маршалак дваранства выбіраўся губернскім дваранскім сходам і зацвярджаўся імператарам. Губернскі маршалак дваранства старшынстваваў у губернскім земскім сходзе.
Маршалкі дваранства з’яўляліся таксама старшынямі ў цэлым шэрагу выбарчых сходаў і з’ездаў па выбарах у Дзяржаўную Думу.
Ссылки Даведкавая кніга для павятовых маршалкаў дваранства, 1887 Спісы губернскіх маршалкаў дваранства Расійскай імперыі 1785—1895 Бойко Дм. А. Дворянский служебник. Предводители Дворянства всех наместничеств, губерний, областей, уездов и округов Российской Империи. 1767—1917 гг. ()
Катэгорыя:Пасады Расійскай імперыі Катэгорыя:Дваранства