Уільям Тымаці Гаўэрс (; нар. , Уілтшыр) — брытанскі матэматык. Доктар (1990), працуе ў Кембрыджскім універсітэце, член Лонданскага каралеўскага таварыства, замежны член Амерыканскага філасофскага таварыства (2010). У 1998 атрымаў Філдсаўскую прэмію за даследаванні, якія звязалі такія галіны матэматыкі, як функцыянальны аналіз і камбінаторыку.

Узнагароды Прэмія Уайтхеда (1995) Прэмія Еўрапейскага матэматычнага таварыства (1996) Філдсаўская прэмія (1998) - за даследаванні па функцыянальным аналізе і камбінаторыцы Медаль Стэфана Банаха (2011) Эйлераўская лекцыя (2011) Медаль дэ Моргана (2016) Медаль Сільвестра (2016)