Стэфан Незабытоўскі (, ; каля 1806 г. — , Варшава) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія Прадстаўнік шляхецкага роду Незабытоўскіх герба «Любіч». Сын Якуба Незабытоўскага (каля 1776—1853) і Францішкі з Кунцэвічаў (нар. 1785).

Маршалак шляхты Гродзенскай губерні ў 1847—1853 гадах. Тытулярны саветнік.

Валодаў маёнткам Сваротва Навагрудскага павета, які атрымаў у спадчыну ад бацькі.

Памёр года ў Варшаве. Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках.

Сям’я У шлюбе з Цэлінай з Біспінгаў (каля 1822—31 кастрычніка 1902, Варшава), дачкой Адама Біспінга (1782—1858) і Тэрэзы з Мікульскіх. Дзеці: Марыя (1841—1926), у шлюбе з Родрыкам Патоцкім (1834—1910). Атрымала ў спадчыну двор Сваротва, які запісала свайму ўнуку Уладзіславу Патоцкі. Уладзіслаў быў апошнім яго ўладальнікам да 1939 года. Альжбета (1853—1924), у першым шлюбе з Аўгустам Астроўскім (1836—1898), у другім — з Зыгмунтам Анджэем Веляпольскім (1833—1902).

Жонка таксама пахаваная на Паванзкоўскіх могілках.

Стэфан