Бенуа Жако (фр. Benoît Jacquot, нар. ) — французскі кінарэжысёр і сцэнарыст.

Біяграфія Бенуа Жако нарадзіўся 5 лютага 1947 года ў Парыжы. Кар’еру пачаў у канцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў асістэнтам у рэжысёраў Бернара Бардэры, Маргерыт Дзюрас, Марселя Карнэ і Ражэ Вадзіма. Першым самастойным фільмам быў «Забойца-музыкант», зняты паводле твораў Ф. М. Дастаеўскага з Ганнай Карына ў галоўнай ролі.

Сапраўдны поспех прынесла рэжысёру карціна «Крылы галубкі» (1981), у якой згуляла Ізабэль Юпэр.

У 2003 годзе быў пастаноўшчыкам оперы Жуля Маснэ «Вертэр» у Каралеўскім тэатры Ковент-Гардэн.

Фільм Бенуа Жако «Толькі не скандал» удзельнічаў у конкурснай праграме 56-га Венецыянскага кінафестывалю 1999 года. «Бывай, мая каралева», які атрымаў дзесяць намінацый прэміі «Сезар» 2013 года, адкрываў 62-і Берлінскі міжнародны кінафестываль у лютым 2012 года.